26 і 27 жніўня на мемарыльным комплексе «Курган Славы» прайшлі забаўляльныя мерапрыемствы, выставы майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, канцэрты творчых калектываў.
Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка таксама прадставіла сваю літаратурную пляцоўку: «Калі хочаш ведаць край, да нас у госці завітай». Гасцям было прапанавана наведаць мноства цікавых лакацый:
– Артвыстава і этнафотазона «Вечарына ў Паўлінкі», прысвечаная 110-годзю прэм’еры ў Радашковічах бессмяротнай купалаўскай «Паўлінкі»;
– Літаратурныя віктарыны для інтэлектуалаў-літаратуразнаўцаў: «Паўлінка», «У вянок Максіму»;
– Каларытныя фотазоны: «Вечарына ў Паўлінкі», «Разам з Купалам», «Я так хацеў спаткацца з вамі…» карысталіся вялікім попытам. Кожнаму хацелася сфатагравацца, каб зберагчы ў памяці атмасферу свята.
Для маленькіх наведвальнікаў таксама працавала бібліятэчная інтэрактыўная пляцоўка: «Літаратурныя скарбы роднага краю».
Дзеці з радасцю ўдзельнічалі ў стварэнні калажа з дзіцячых размалёвак: «Беларусь – мая родная старонка!», літературнай гульні-латэрэі «У паэтычны садзе Максіма Багдановіча», фатаграваліся з любімымі героямі ў дзіцячай фотазоне «Мушка – зелянушка і камарык — насаты тварык».
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.