Традыцыйна 3 ліпеня маладзечанцы адзначаюць не толькі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, але і Дзень горада.
На шматлікіх пляцоўках горада разгарнуліся святочныя мерапрыемствы. Супрацоўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча была арганізавана літаратурная пляцоўка “Мой горад – МАЛАДЫ” ў парку Перамогі.
Выстава-інсталяцыя “Маладзечна – сэрцу дарагі” знаёміла гараджан і гасцей з гісторыяй горада, яго сённяшнім днём, знакамітымі людзьмі Маладзечна, прадстаўнікамі розных сфер дзейнасці. Тут можна было пазнаёміцца з інфармацыяй аб знакамітых гістарычных асобах, пісьменніках, папулярных дзеячаў культуры. Ушанаваць памяць сваякоў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай, можна было на інтэрактыўнай карце “Нашы землякі – дарогамі вайны і лёсу” .
Бібліятэкары запрашалі ўдзельнікаў свята разгадаць крыжаванку “Імя на карце горада”, пагуляць у “Кніжныя хованкі”, паўдзельнічаць у літаратурным караоке “Радзіма мая”, майстар-класе “Сімвал роднай Беларусі”. Узгадаць гістарычныя мясціны горада дапамагала фотасушка “Гісторыя горада ў кадрах”. Працавалі фотазоны, дзіцячая пляцоўка.
Наведвальнікі атрымлівалі масу станоўчых эмоцый, удзельнічаючы ў мерапрыемствах, дзяліліся успамінамі і ўражаннямі ад свята.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.