З “Літаратурнай картай Маладзечаншчыны“ пазнаёмілі навучэнцаў I курса МГК супрацоўнікі абанемента цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча. Своеасаблівае віртуальнае падарожжа пачалося з радзімы братоў Дыбоўскіх, маёнтка Адамарын каля Дубрава і вёскі Максімаўка недалёка ад Радашковічаў, у якой нарадзіўся таленавіты матэматык і кампазітар Сымон Рак-Міхайлоўскі. Сцежкамі Маладзечаншчыны хадзілі Сымон Будны – мысліцель, друкар, асветнік, які жыў і працаваў у вёсцы Холхлава; адзін з пачынальнікаў нацыянальнай прозы Ядвігін Ш; малады рамантык Максім Багдановіч, пясняр Беларусі Янка Купала; гісторык, пісьменнік, паэт, публіцыст Мікола Ермаловіч; нястомны руплівец роднага краю Генадзь Каханоўскі і шмат іншых таленавітых пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў, вучоных, палітычных дзеячаў. Многія з навучэнцаў ніколі не былі ў Маладзечна і ўпершыню пазнаёміліся з памятнымі мясцінамі і знакамітымі асобамі краю.
Вандроўкі па Маладзечанскай зямлі і пазнанне сваей малой радзімы бібліятэкары плануюць праводзіць на працягу ўсяго года з рознымі катэгорыямі чытачоў.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.