Літаратурная гульня па творчасці К. Паўстоўскага

размещено в: Новости | 0

Літаратурная гульня па салдацкай казцы Канстанціна Паустоўскага “Похождения жука-носорога” прайшла для малодшых школьнікаў ў сельскай бібліятэцы-клубе в. Турэц-Баяры. На кніжнай выставе “Са святам Перамогі!” дзецям прапаноўвалася знайсці кнігу, якая сваёй вокладкай не адпавядала тэме вайны. Другакласнікі хутка ўбачылі яе і былі здзіўлены: якая ж гэта салдацкая казка, калі на вокладцы намаляваныя сінічкі, крыклівая сарока на пяньку і барсук? Аднак, менавіта ў гэтай кнізе сярод іншых апавяданняў і казак пра прыроду схавалася і наша, салдацкая, пра жука-насарога…

Дзеці з цікавасцю праслухалі невялікі твор пра прыгоды жука на вайне і нават самастойна зразумелі сэнс: неабходна любіць сваю сям’ю, сваю родную зямлю, бывае, што чалавек пачынае разумець гэта толькі тады, калі страціць…

А потым была віктарына па зместу казкі, і было бачна, што дзеці тэкст сапраўды запомнілі і зразумелі. Спадабалася малым і наступная гульня: размаляваць на слайдах медыяпрэзентацыі нашага жука-падарожніка. А для гэтага неабходна было даваць правільныя адказы на прапанаваныя пытанні, у выніку чаго галоўны герой казкі з сумнага чорна-белага стаў рознакаляровым сапраўдным прыгажуном!

 

Оставить ответ