Літаратурная гульня “Па лясных сцяжынках”

размещено в: Новости | 0

26 мая спаўняецца 81 год з дня нараджэння пісьменніка Янкі Галубовіча. Напісаныя прыгожай, вобразнай, сакавітай мовай казкі і апавяданні Я.Галубовіча ўзнімаюць маральныя і філасофскія праблемы і праз прыгоды персанажаў-жывёл вучаць дзяцей любіць прыроду, быць працавітымі, цаніць сяброўства, дапамагаць слабым.

Аўтар піша з душэўнай цеплыней пра тое, што сам добра ведае, што яму пашчасціла ўбачыць на ўласныя вочы. Ён аткрывае маленькім чытачам лясныя таямніцы, вучыць дапамагаць звярам і птушкам, якія трапілі ў бяду, знаёміць з лекавымі раслінамі.

Менавіта з гэтай нагоды напярэдадні дня нараджэння пісьменніка ў Аляхновіцкую бібліятэку завіталі выхаванцы дзіцячага садка на літаратурную гульну “Па лясных сцяжынках”.

Блукаючы па ім, дзеці знайшлі шмат грыбоў, а ядомыя яны ці не, даведаліся, калі адказалі на пытанні крыжаванкі “Царства грыбоў”. А якой парой года яны растуць у лесе здагадаліся, калі склалі пазлы пад назай “Поры года”. Якія дрэвы трапляліся ім на шляху, даведаліся з гульні-віктарыны “Дрэвы. Лісточкі. Плады”.

Пагуляць па лясных сцяжынках дзецям дапамог лэп-бук па кнізе Я.Галубовіча “Ад студзеня да студзеня”. Гульня выклікала ў выхаванцаў вялікую цікавасць. Яны паказалі выдатныя веды роднай мовы.

Оставить ответ