15 лютага 2023 года супрацоўнікамі абанемента былі адчынены дзверы літаратурнай гасцёўні “Яго сэрца білася для людзей” для навучэнцаў Мадзечанскага таргова-эканамічнага каледжа. Да 130 годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага – асобы надзвычай шырокага творчага дыяпазону – адзін з пачынальнікаў беларускай прозы, буйны вучоны, гісторык і тэарэтык літаратуры, палымяны публіцыст, збіральнік вуснай народнай творчасці.
Вучні вельмі уважліва слухалі біяграфію жыцця пісьменніка. Асабліва цікава было слухаць успаміны дачкі і жонкі М. Гарэцкага, якія узгадвалі бібліятэкары. На прыканцы мерапрыемства навучэнцы прынялі ўдзел у віктарыне па творчасці Максіма Іванавіча Гарэцкага.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.