6 верасня ў сельскую бібліятэку №29 аг. Аляхновічы завіталі вучні мясцовай школы на літаратурную гадзіну “З кнігай праз стагоддзі”. На працягу мерапрыемства рабяты даведаліся аб узнікненні пісьменства і кнігадрукавання на Беларусі, атрымалі звесткі аб выдатных асветніках: Францыске Скарыне, Сымоне Будным, Кірыле Тураўскім і інш.
Таксама ўдзельнікам быў прадэманстраваны відэаролік “Вялікі сын Беларусі – Францыск Скарына”. Вучні актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “Напачатку было слова”, прысвечанай беларускаму пісьменству. Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава “Нам кнігу падарыў Скарына”.



Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.