1 ліпеня 2025 года беларускія пісьменнікі, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, наведалі Маладзечаншчыну у рамках праекта «Літаратурнае падарожжа». Праект «Літаратурнае падарожжа» знаёміць жыхароў розных рэгіёнаў краіны з цікавымі падарожнікамі: пісьменнікамі, супрацоўнікамі музеяў, літаратуразнаўцамі, журналістамі. На гэты раз падарожжа было прымеркавана да Дня вызвалення горада Маладзечна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У склад творчага дэсанта ўвайшлі: выдавец, дзіцячы пісьменнік Міхаіл Дзеравянка, дзіцячая пісьменніца, кандыдат у члены СПБ Алена Лемеш, краязнавец, пісьменнік Аляксандр Плавінскі, паэтэса Кацярына Роўда, паэт, перакладчык, празаік, дзіцячая пісьменніца Іна Фралова.
Спачатку госці наведалі сельскую бібліятэку пасёлка Чысць, дзе з прывітальным словам іх сустрэла дырэктар бібліятэкі Марыя Яўгенаўна Стасяловіч. Для маленькіх чытачоў тут адбылася прэзентацыя чытанак “Сланечнік” ВД “Звязда” і “Добры дзень” выдавецтва “Беларусь”, кніг “Залатыя рыбкі”, “Самы лепшы дзень”, “Прывітанне, сонейка!” Іны Фраловай, прэзентацыя кнігі “Самые добрые сказки”Алены Лемеш, прэзентацыя кнігі “Мишуткины рассказы” ВД “Звязда”, а таксама часопіса “Василёк”, якія прадставіў Міхаіл Дзеравянка,.
Затым удзельнікі літаратурнай вандроўкі наведалі Фальварак “Ракуцёўшчына” – музей-сядзібу М. Багдановіча, дзе ўсклалі кветкі да каменя Максіма Багдановіча, згадалі творчасць паэта, чыталі вершы.
Пасля шлях ляжаў ў Маладзечна, дзе госці ўсклалі кветакі да мемарыяльнага комплексу “Шталаг-342”, які знаходзіцца на месцы былога лагера для савецкіх ваеннапалонных і грамадзянскіх асоб, западозраных у сувязях з партызанамі.
Пазней у Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча адбылася творчая сустрэча з пісьменнікамі, на якую прыйшлі педагогі, бібліятэкары, творчая інтэлегенцыя горада. Паважаныя госці прадставілі сваю творчасць, прэзентавалі свае выданні. Пісьменнік і краязнавец Аляксандр Плавінскі, творчасць якога прасягнута ваеннай тэматыкай, выступіў з дакладам “Генацыд беларускага народа (стварэнне канцэнтрацый ных лагераў у горадзе Маладзечна. Дулаг-112, Шталаг-342)”, расказаў пра сістэматычныя метады знішчэння мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Прысутным было вельмі цікава паслухаць гасцей, даведацца пра іх працу, новыя ідэі і праекты. Ад імя пісьменніцкай арганізацыі ў дар бібліятэцы былі перададзены кнігі і часопісы.
Скончылася сустрэча аўтограф-сесіяй для жадаючых набыць творы беларускіх пісьменнікаў.





Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.