Людміла Рублеўская: узвышша думкі і пачуццяў

размещено в: Новости | 0

5 ліпеня55 гадоў таму нарадзілася Людміла Іванаўна Рублеўская (1965г.), беларуская паэтэса, празаік, журналіст, літаратурны крытык, творы якой пераведзены на рускую, нямецкую, англійскую, французкую, балгарскую і дзесяткі іншых моў.

Людміла Іванаўна – Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1991 года. Яна аўтар больш трох дзесяткаў кніг паэзіі, прозы, гістарычных эсэ, твораў для дзяцей (“Крокі па старых лесвіцах”, “Замак месячнага сяйва”, “Старасвецкія міфы горада Б”, “Прыгоды мышкі Пік-Пік”, “Сэрца мармуровага анёла”, “Беседы о философах”, “Пярсцёнак апошняга імператара”, “Шыпшына для пані”, “Сутарэнні Ромула” і інш).

Той, хто цікавіцца беларускай літаратурай, не мог не чуць імёны Пранціша Вырвіча і Барталамея Лёдніка, авантурыстаў родам з XVIII стагоддзя, герояў знакамітай прыгодніцкай сагі “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпіёна”. Выдатная мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта, захапляльная атмасфера века “плашча і кінжала”, сапраўдныя таямніцы беларускай гісторыі захопяць чытача з першых старонак твора, які, дарэчы, нядаўна экранізаваны.

Тэксты твораў Людмілы Рублеўскай адрозніваюцца інтэлектуальнасцю і рамантызмам, тонкім гумарам і захапляльнымі сюжэтамі. Значнае месца ў творчасці пісьменніцы займаюць творы гістарычнай тэматыкі. Незвычайныя гістарычныя факты у тэкстах суправаджаюцца багатым архіўныі і ілюстратыўным матэрыялам.

Бібліятэкі ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Макісма Багдановіча” падрыхтавалі шэраг кніжных выстаў да юбілею пісьменніцы.

 

 

 

Оставить ответ