Люди, что ушли не долюбив

размещено в: Новости | 0

У гісторыі беларускага народа шмат памятных дат. 3-е ліпеня свята асаблівае і аб’ядноўвае ў сабе адразу два сімвалы вызваленне Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў і незалежнасць нашай беларускай дзяржавы, сімвалы мужнасці, самаахвярнасці і адданасці Радзіме, сімвалы надзеі і аптымізму для наступных пакаленняў.

Напярэдадні вялікага свята, 2 ліпеня зала мастацтва цэнтральнай бібліятэкі правяла музычную гасцёўню «Люди, что ушли, не долюбив…». Мерапрыемства прайшло для дзяцей ДУА «Яслі-сад № 32 г. Маладзечна».

Для дзяцей была падрыхтавана цікавая музычная праграма з гульнямі, заданнямі і эстафетай.

У першым заданні «Музычным» трэба было адгадаць ваенную песню па фрагменту. Дзеці вельмі ўважліва слухалі і адгадвалі песні: «Три танкиста», «Катюша», «Смуглянка», «День Победы», «Священная война».

А ў заданні «Собери военную технику» дзеці збіралі пазлы з ваеннай тэхнікай. Усе прымалі актыўны ўдзел і вельмі добра справілася з гэтым заданнем.

На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі ваенныя песні. У музычнай эстафеце «Лётчики» было прапанавана ўявіць сябе лётчыкамі. Трэба было ўважліва слухаць і не падвесці сваю каманду.

На прыканцы мерапрыемства дзяцей чакаў сюрпрыз, бібліятэкары прапанавалі ім прыняць удзел у майстар-класе «Голубь – птица мира». Усе з вялікім захапленнем рабілі сваіх птушак.

Оставить ответ