22 лютага ў філіяле №1 “гарадская бібліятэка” прайшла інтэрактыўная гульня “Любіце, ведайце і шануйце родную мову!” у рамках літаратурнага клуба “Крыніца”
Гульня была насычана рознабаковымі і цікавымі конкурсамі. Тры каманды знаўцаў беларускай мовы спаборнічалі ў разгадванні загадак, рэбусаў, прадметаў музея народнага побыту, у перакладзе назваў твораў А.С.Пушкіна на беларускую мову. Найбольшы інтарэс, асабліва ў будучых тэатралаў, вызваў паказ беларускіх фразеалагізмаў з дапамогай толькі жэстаў і мімікі. Завяршылася гульня паэтычным конкурсам: трэба было напісаць прапушчаныя словы ў вершы П.Панчанкі “Родная мова”
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.