Што лепш прачытаць кнігу або паглядзець фільм? Якія ёсць выдатныя фільмы, знятыя па кнігах, якія мы незаслужана забыліся… Удзельнікі клуба “Кніжны гурман” сабраліся на рэтра-вечарыну, якая адбылася 23 снежня. За кубачкам духмянай гарбаты бібліятэкары пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з гісторыяй з’яўлення і развіцця кінематографа, распавялі пра першыя кінакарціны братоў Люм’ер і першых расійскіх і беларускіх рэжысёраў. Гледачы ўбачылі ўрыўкі з фільмаў, пастаўленых па матывах самых розных твораў мастацкай літаратуры. Іх жанравая разнастайнасць яшчэ раз прадэманстравала, што кніга – крыніца натхнення.
Гарманічным дадаткам вечара стала выстава “З дыханнем кніг нараджаецца кіно”, якая складалася з кніг, распавядаючых пра гісторыю кінамастацтва, і вядома, экранізаваных літаратурных твораў.
Удзельнікі клуба з цікавасцю паўдзельнічалі ў гульнёвай праграме. Пераможцы атрымалі прызы.
З цеплынёй і любоўю ўспаміналі ролі любімых акцёраў, казалі аб іх цудоўным таленце, ўспаміналі жарты, цытаты з фільмаў. Атмасфера вечара атрымалася вельмі цёплай і утульнай.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.