На белым свеце ёсць словы, якія мы называем святымі. І адно з такіх святых, цёплых, ласкавых слоў-слова мама, маці, матуля… Няма, напэўна, ні адной краіны, дзе б не адзначаўся Дзень маці. У Беларусі гэты дзень сталі адзначаць з 1996 года. Штогод, у рамках святкавання Дня маці супрацоўнікі абанемента праводзяць розныя мерапрыемствы. У гэтым годзе бібліятэкары падрыхтавалі комплекс мерапрыемстваў “Любовью материнской мы согреты”.
Святочна-гульнёвая праграма “Пра тую, што даруе нам жыццё і цяпло” і сітуацыйная гульня “Сямейны калейдаскоп” прайшлі ў некалькіх навучальных установах: ДУА “Маладзечанскай санаторнай школе-інтэрнат”, Дзяржаўным політэхнічным каледжы, “Маладзечанскім дзяржаўным каледжы”. Навучэнцы дазналіся пра гісторыю свята, як і ў якіх краінах адзначаюць Дзень маці. Хлопцы і дзяўчаты прынялі ўдзел ў інтэлектуальнай віктарыне, праявілі сваю эрудыцыю ў конкурсе прыказак і вершаў, прысвечаных матулі. Цікавым атрымаўся конкурс, дзе трэба было здагадацца, як дзеці кажуць пра пачуцці сваімі словамі: сяброўства, шчасце і г.д. Спадабаўся удзельнікам майстар-класс “Падары матулі кропельку цяпла”. Для чытачоў бібліятэкі была падрыхтавана выстава “Усё пачынаецца з жанчыны і любові”.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.