Віртуальным госцем гарадской бібліятэкі-філіяла №1 з’явіўся паэт-песеннік Уладзімір Карызна, дзе 28 красавіка адбылася літаратурная панарама да яго 85-годдзя “Люблю цябе, Белая Русь!” у рамках клуба “Крыніца”. Старонкі біяграфіі паэта перамяжоўваліся з яго вершамі і песнямі. Таксама быў прадэманстраваны фільм, дзе суразмоўцам выступіў сам У.Карызна, а пазнаёміцца з ім ў якасці дзіцячага пісьменніка і праверыць сябе на кемлівасць вельмі дапамаглі яго пазнавальныя і каверзныя загадкі.



Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.