Летнюю чытальную залу пад адкрытым небам адкрыла Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча для жыхароў горада. Перагарнуць старонкі свежых газет, часопісаў на свежым паветры пад час складанай эпідэміялагічнай сітуацыі мог кожны жадаючы, як і запісацца ў бібліятэку. Бібліятэкары прапаноўвалі і папулярную мастацкую літаратуру, маглі аформіць заказ на патрэбную кнігу.
Нямала было жадаючых зрабіць здымкі ў маляўнічых фотазонах разам з героямі казкі Максіма Багдановіча Мушкай-Зелянушкай і Камарыкам-Насатым Тварыкам, макетам яго адзінага прыжыццёвага зборніка “Вянок”. А тыя, хто аддаваў перавагу рарытэтам і класічнай літаратуры, сфатаграфавацца побач з самаварам 1888 года выпуску ў фотазоне “Чай з класікам”.
Летняя чытальная зала будзе працаваць кожны чацвер летняга сезону пры ўмове спрыяльнага надвор’я.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.