З 17 чэрвеня абнавіла сваю работу летняя чытальная зала, якая паспяхова працавала ўлетку мінулага года. Бібліятэкары прапаноўвалі перагарнуць старонкі свежых газет і часопісаў на свежым паветры, выбраць мастацкую літаратуру, запісацца ў бібліятэку.
Напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнікі абанемента цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча падрыхтавалі выставу “Хай заўжды будзе заўтра”, з якой маглі пазнаёміцца наведвальнікі летняй пляцоўкі, а таксама правялі патрыятычную в1ктарыну “Чытаць, ведаць, памятаць”.
Летняя чытальная зала будзе працаваць кожны чацвер летняга сезону пры ўмове спрыяльнага надвор’я.








Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.