Чарговы раз у летнюю чытальную залу запрасілі супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі жыхароў горада. Яе наведвальнікі маглі не толькі пазнаёміцца з перыёдыкай, заказаць патрэбную літаратуру, але і паўдзельнічаць у бібліятэчным “Крос-спрынце”. Гэта літаратурная гульня дазволіла ўдзельнікам праверыць сваю эрудыцыю ў розных галінах ведаў і атрымаць салодкі прыз за правільныя адказы. Працавала фотазона і дзіцячая пляцоўка.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.