У кожнай бібліятэцы ёсць кнігі, сустрэча якіх з чытачом так і не адбылася. І захоўваюць яны пад сваімі неразгорнутымі вокладкамі цэлы непазнаны свет. На такі астравок непрачытаных кніг запрасіла гараджан цэнтральная раённая бібліятэка падчас работы летняй чытальнай залы. Для ее наведвальнікаў была падрыхтавана выстава, на якой былі прадстаўлены найбольш папулярныя кнігі ў чытачоў бібліятэкі. Кожны жадаючы мог прыняць ўдзел у літаратурнай віктарыне “На кніжнай хвалі”. Наведвальнікі таксама выбіралі сваю фаварыт-кнігу, аддаючы, у большасці, перавагу класіцы, давалі чытацкія парады.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.