Лета без тытуню

размещено в: Новости | 0

Да Сусветнага дня без тытуню супрацоўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча была падрыхтавана акцыя “Лета без тытуню”, якая праводзілася пад час працы летняй чытальнай залы. Жыхары горада мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з літаратурай па здароваму ладу жыцця, але і праверыць свае веды па гэтай тэме, паўдзельнічаць у віктарыне-апытанні “Сустракаем лета без цыгарэты”, запісацца ў бібліятэку.

Гараджане падтрымалі акцыю, большасць з іх выказвалі негатыўныя адносіны да курэння.

Оставить ответ