Летапісец эпохі: 100 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна

размещено в: Новости | 0

30 студзеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі – Івана Пятровіча Шамякіна.

Іван Шамякін, шырока вядомы на радзіме і за яе межамі, быў адным з самых чытаемых і папулярных аўтараў. Іван Пятровіч адносіцца да пакалення пісьменнікаў, чыя маладосць была абпалена і загартаваць вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Пяру І.Шамякіна належыць самы маштабны ў беларускай літаратуры твор пра вайну – пенталогія «Трывожнае шчасце» (1957-1965).

Пісьменнік заўсёды трымаў руку на пульсе часу, для сваіх твораў выбіраў актуальныя тэмы, якія хвалявалі грамадства, узнімаў найважнейшыя сацыяльныя і маральна-этычныя праблемы.

Знаўцам беларускай літаратуры шырока вядомыя такія яго эпічныя творы, як «Глыбокая плынь», «Крыніцы», «Сэрца на далоні», «Снежныя зімы», «Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль» і многія іншыя.

На кніжных выставах у бібліятэках ДУК «Маладзечненская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча», падрыхтаваных да юбілейнай даты пісьменніка, прадстаўлены зборы твораў розных гадоў выдання, асобныя творы аўтара, выданні пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.

Оставить ответ