Своеасаблівае гістарычнае дасье “Летапісец нашай славы” знакамітага гіторыка Міколы Ермаловіча, да 100-годдзя з дня нараджэння, падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №1. 12 мая яны запрасілі да сябе на сустрэчу навучэнцаў I курса гімназіі-каледжа мастацтваў. Ім былі прадстаўлены біяграфічныя звесткі, значныя вехі жыцця і творчасці Міколы Іванавіча, яго кнігі, якія знаходзяцца у фондзе бібліятэкі, матэрыялы аб ім, а таксама электронные рэсурсы Маладзечанскай Цэнтральнай раеннай бібліятэкі імя М.Багдановіча: https://molib.by/wp-content/uploads/bibs/Ermol.pdf і відеахосцінга YouTube: https://www.youtube.com/watch?v=erywEE2t_P4.
Улічваючы тое, што сярод навучэнцаў было шмат іншагародніх, частка мерапрыемства была адведзена знаёмству з памятнымі мясцінамі і іншымі знакамітымі асобамі г.Маладзечна (М.Багдановічам, Я.Купала, К.Харашэвічам, М.Казлоўскім і інш.). Удзельнікі мерапрыемства дзяліліся таксама ведамі аб знакамітых асобах і падзеях тых мясцін, адкуль яны прыехалі: Глыбокае, Паставы, Мядзел і інш.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.