Лесвіца беларускіх кніг

размещено в: Новости | 0

“Лесвіцу беларускіх кніг” прапанавалі ўвазе гараджан супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі падчас працы летняй чытальнай залы. На выставе былі прадстаўлены кнігі розных гадоў і выданняў. Але асноўнай адметнасцю былі іх памеры.

Сярод сучасных кніг існуюць розныя фарматы: мініятурныя, кішэнныя, стандартныя, павялічаныя. Да вельмі вялікіх фарматаў адносяцца некаторыя атласы і мастацкія выданні. “Нацыянальны атлас Беларусі” стаў першай прыступкай кніжнай лесвіцы. Фармат кнiгi — 40×47 см, вага — каля 5 кiлаграмаў.

Бібліятэкары пастараліся найбольш паўней прадставіць усе фарматы з фонду бібліятэкі. Наведвальнікі выставы маглі ўбачыць выданні памерам амаль ад паўметра да 9 сантыметраў.

 

Оставить ответ