Выхаванне патрыятызму, любові да сваёй Радзімы – важны накірунак у рабоце бібліятэк. І ключавая пазіцыя тут – гістарычная памяць, асабліва памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча” быў арганізаваны раённы конкурс па скрапбукінгу “Лепшы скрап-альбом аб земляках – удзельніках Вялікай Айчыннай вайны” сярод публічных бібліятэк раёна. Конкурс праводзіўся з мэтай фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, выхавання патрыятызму праз павагу да гістарычнай спадчыны, даследаванне гістарычнага мінулага свайго краю і кампіляцыі вынікаў даследчай працы ў адзіны скрап-альбом.
Скрапбукінг – від хобі, ручной творчасці, які заключаецца ў вырабе і афармленні фотаальбомаў; спосаб захоўвання гісторыі ў форме фотоздымкаў, газетных выразак, малюнкаў, запісаў і іншых памятных дробязяў замест звычайнага апавядання, якое перадаецца “з вуснаў у вусны”.
Удзельнікі з энтузіязмам уключыліся ў працу, праяўляючы навыкі даследчай дзейнасці і творчыя здольнасці. Бібліятэкары адшуквалі нашчадкаў землякоў – удзельнікаў вайны, пасылалі запыты ў занальны архіў, вывучалі пісьмовыя крыніцы. Сабраўшы патрэбную інфармацыю, праяўлялі творчасць у афармленні непасрэдна скрап-альбома. Канкурсанты выкарыстоўвалі у працы асабістыя ўспаміны ўдзельнікаў вайны, фотаздымкі, газетныя і часопісны артыкулы, малюнкі, памятныя рэчы і дэкаратыўныя элементы (каменьчыкі, гузікі, канверты, плоскія фігуркі, кавалачкі карункаў, штучныя кветкі і інш.), аформіўшы іх з дапамогай адмысловых візуальных і тактыльных прыёмаў.
Узнагароды атрымалі:
1 месца – бібліятэкар сельскай інтэграванай бібліятэкі в. Раёўка Шлойда Г.В.
2 месца – калектыў аддзела па абслугоўванню дзіцячага чытача цэнтральнай бібліятэкі.
3 месца – калектыў аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі.
Некалькі бібліятэк атрымалі заахвочвальныя месцы.
У выніку, кожная бібліятэка зрабіла напрацоўкі, якія будуць выкарыстоўвацца ў рабоце з чытачом па патрыятычным выхаванні.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.