Лепшая арганізацыя культуры

размещено в: Новости | 0

У Маладзечне ў Палацы культуры 3 сакавіка прайшло мерапрыемства, на якім былі падведзены вынікі работы за 2022 год і адзначаны лепшыя прадстаўнікі розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы.

У намінацыі “Лепшая арганізацыя культуры” была адзначана дзяржаўная ўстанова культуры “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Макісма Багдановіча”. Рашэннем Маладзечанскага выканаўчага камітэта калектыў бібліятэкі занесены на Дошку гонару Маладзечанскага раёна.

Дыплом пераможцы з рук старшыні Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Юрыя Мікалаевіча Горлава атрымала дырэктар бібліятэкі Марыя Яўгенаўна Стасяловіч.

Акрамя таго, за шматгадовую добрасумленную працу, высокую прафесійную адказнасць, падтрымку прафсаюзных ініцыятыў, удзел у станоўчых працэсах умацавання аўтарытэту прафсаюзнага руху Рэспублікі Беларусь Ганаровай граматай Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесіянальнага Саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ўзнагароджана член прафсаюза, намеснік дырэктара ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча” Галіна Мікалаеўна Адамовіч.

 

 

Оставить ответ