Лебедзеўшчына творчая

размещено в: Новости | 0

“Земляки, прославившие своим творчеством родной край” – так называлася чарговае паседжанне народнага ўніверсітэту “Активное долголетие”, падрыхтаванае сумесна з даведачнай службай бібліятэкі ў рамках праекту “Беларусь – мая краіна!”. Яно было прысвечана творчым людзям лебедзеўскага рэгіёну.

Першая частка імпрэзы – расказ аб творчасці лебедзеўская народнай харавой капэлы. У канцы XIX ст. — пачатку XX ст. у Лебедзеве быў створаны хор, што спяваў у мясцовай царкве, а таксама беларускія песні на святах і мерапрыемствах мястэчка. У 1937 годзе калектыў стаў звацца капэлай, і 1937 год лічыцца датай стварэння аднаго з найстарэйшых творчых калектываў Мінскай вобласці, які існаваў да 2017 года. Аб гісторыі гэтага незвычайнага калектыва расказала Уладыка Ганна Іванаўна, былы дырэктар раённага цэнтра культуры, і ў мінулым, удзельніцы гэтага хору.

Другая частка была прысвечана ўраджэнцу лебедзеўшчыны, усім нам добра вядомага як музыкант, дырыжор, дырэктар музычнага каледжа імя М.К. Агінскага, грамадскі дзеяч, ганаровы грамадзянін г. Маладзечна – Сарока Рыгор Сямёнавіч. Яго заслугі высока ацэнены на самым высокім узроўні. Але расповед яго быў аб сваіх бацьках і роднай весцы Турэц-Баяры, што дала яму дарогу ў вялікі свет музыкі і мастацтва.

Сустрэча суправаджалася слай-прэзентацыямі, урыкаўкамі з дакументальных фільмаў, відэазапісамі музычных нумароў. Такая вось атрымалася творчая сустрэча-канцэрт!

 

 

Оставить ответ