Купалы светлае імя

размещено в: Новости | 0

У Вязынцы, прыгожым маляўнічым куточку Маладзечаншчыны, 7 ліпеня (па новым стылі) 1882 года нарадзіўся Янка Купала – вялікі пясняр беларускага народа, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы, першы народны паэт Беларусі. Да юбілею класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы ў сельскай бібліятэцы-клубе №17 в.Вязынка была праведзена літаратурная гасцёўня “Купалы светлае імя”. На сустрэчу з чытачамі былі запрошаны супрацоўнікі музея. Прыхільнікі беларускай паэзіі і творчасці Янкі Купалы пазнаёміліся з жыццём вядомага беларускага паэта, адкрылі для сябе невядомыя старонкі яго творчай спадчыны.

Удзельнікі віктарыны ведаў “З Купалам у сэрцы жывём” прайшліся жыццёвымі сцежкамі песняра, бліжэй пазнаёміліся з выдатнымі творамі і насычаным творчым жыццём Купалы. Адказваючы на пытанні віктарыны, слухачы засвойвалі веды аб класіку беларускай літаратуры і адначасова правяралі як глыбока яны ведаюць старонкі біяграфіі паэта і яго творчасць.

Дарослыя з задавальненнем разгадвалі крыжаванку, а дзеці праявілі сябе ў сабіранні мазаікі. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з матэрыяламі выставы “Пясняр беларускай душы” і прынялі ўдзел у чытанні вершаў Купалы. Усе прысутныя на памяць аб мерапрыемстве атрымалі ў падарунак каляндарыкі і закладкі з выявай Янкі Купалы.

Оставить ответ