Кубачак гарбаты з класікам

размещено в: Новости | 0

Сваімі ўражаннямі пра творчасць класікаў беларускай і сусветнай літаратуры чытачы мелі магчымасць падзяліцца на пасяджэнні клуба “Кніжны гурман”. Яны з захапленнем успаміналі любімых аўтараў: У.Караткевіча, Л.Талстога, А.Пушкіна, І.Буніна, К.Паустоўскага, Э.Хемінгуэя і інш., цытавалі іх творы, чыталі вершы.

За кубачкамі гарбаты гатункаў розных краін вялася размова пра яе паходжанне, чайную цырымонію, кур’ёзныя выпадкі, звязаныя з гэтым напоем. Падрыхтавана была і конкурсная праграма. Прысутныя ўдзельнічалі ў чайнай віктарыне, пазнавалі па ілюстрацыям герояў, якія пьюць гарбату не толькі ў літаратурных, але кінематаграфічных і мастацкіх творах,

На імпрэзе гучалі песні на чайную тэматыку, прыгадваліся прымаўкі і прыказкі.

Оставить ответ