Сумесна з сябрамі БРСМ бібліятэка правяла інфармацыйна-пазнавальную праграму “Круг шкодных звычак”, на якую былі запрошаны вучні старэйшых класаў і навучэнцы каледжаў.
Псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра падрыхтавала тэст і прапанавала моладзі стаць удзельнікамі адкрытага дыялога. Маладыя людзі дзяліліся сваімі меркаваннямі , прыводзілі прыклады шкоды такіх звычак,як алкаголь, курэнне і наркаманія. Прысутным былі прапанаваны фільм і выстава “Дважды жить не дано”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі сямейнага чытання “Верасок”.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.