Права – гэта своеасаблівы компас. Яно вядзе людзей па правільнай дарозе жыцця і дае магчымасць свабодна і ўпэўнена арыентавацца ў грамадстве. 10 снежня, у Міжнародны дзень абароны правоў чалавека, філіял № 36 “Сельская бібліятэка-клуб в.Турэц-Баяры” запрасіў школьнікаў на гульню-падарожжа “Краіна справядлівасці”.
Дзеці спачатку азнаёміліся з Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека – такой маленькай па фармаце кніжачкай, але з вялізарнай юрыдычнай сілай. Пагарталі і шматлікія Кодэксы Рэспублікі Беларусь – практычна ў кожным з іх можна знайсці асобныя артыкулы пра правы непаўналетніх. Таксама заглянулі і ў нашу Канстытуцыю.
А падарожнічалі дзеці па вельмі незвычайнай краіне. Тут ёсць вуліца “Казачная” (патрэбна было прайсці віктарыну “Якія правы парушаны ў літаратурных герояў?”) і праспект “Музычны” (праслухоўвалі вядомыя дзіцячыя песенкі і тлумачылі, пра якія правы ідзе гаворка). Яшчэ патрапілі вучні на плошчу “Законазнаўства” (з апісанняў кваліфікавалі злачынствы супраць уласнасці) ды ў завулак “Правоў і абавязкаў” (вызначалі свае школьныя правы і абавязкі). Пабывалі і на алеі “Паняццяў”, дзе вывучылі, што такое Кодэкс, Канстытуцыя, права, злачынства, вандалізм… Вярнуцца са справядлівай краіны шасцікласнікі змаглі толькі пасля таго, як разгледзелі дзве жыццёвыя сітуацыі, у якіх можа аказацца кожны з нас.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.