Краіна бяспекі

размещено в: Новости | 0

Квэст як форма мерапрыемстваў не так даўно прыйшоў ў наша жыццё, але адразу ж быў упадабаны дзецьмі, падлеткамі і, нават, дарослымі. І школьнікам зусім не важна, па якой тэме будзе гульня, галоўнае, каб па сюжэту рухацца ад станцыі да станцыі, ды яшчэ па ходу і з цікавымі заблытанымі заданнямі змагацца.

25 лютага ў сельскай бібліятэцы-клубе в.Турэц-Баяры для пачаткоўцаў прайшла такая гульня пад назвай “Краіна бяспекі”. Алгарытм яе быў такі: дзеці атрымалі аркуш з планам бібліятэкі, дзе чырвонымі лічбамі былі пазначаны нумары станцый; на станцыях патрэбна было знайсці кнігу, назва якой ўтрымлівала б любыя словы пра бяспеку; у гэтай кнізе знайсці паперу з назвай станцыі; выканаць заданні; перайсці на наступную станцыю. Усіх станцый было 5, і схаваліся яны на палічках і на сталах, а адна нават сцішылася ў цемры пад лесвіцай.

На станцыі “Мой дом – мая крэпасць” дзеці адказвалі на пытанні па бяспечных паводзінах дома: што рабіць, калі на кухні загарэўся ручнічок ці алей на патэльні, калі адчулі пах газу ці па сцяне зверху раптам пацякла вада… На наступнай станцыі “Выбар сапраўднага героя” школьнікам былі прапанаваны жыццёвыя сітуацыі: што рабіць, калі убачыш у транспарце забытую сумку; як сябе паводзіць, калі нехта чужы спрабуе адчыніць дзверы кватэры; куды бегчы, калі цябе праследуе незнаёмы чалавек і г.д. Станцыя “Раз’юшаныя стыхіі” спачатку прапанавала вучням назваць вядомыя стыхіі, а для гэтага ім неаходна было скласці з літар словы: агонь, паветра, вада, зямля – і дзеці адразу ж здагадаліся пра стыхійныя бедствы: пажары, ураганы, цунамі і землятрусы. І тут жа разгадалі крыжаванку і расказалі, як правільна паводзіць сябе ў час навальніцы. Станцыя “Пешаходная” з яе віктарынай па правілах дарожнага руху была пераадолена вельмі хутка, а апошняя – “Будзь пільным” – на кароткі тэрмін акунула малых у свет казкі, а каб вярнуцца назад, неабходна знайсці памылкі ў паводзінах казачных герояў: Бураціна, Калабка, сямі Казлянят і Чырвонай Шапкі.

Жыццё – навялікайшая каштоўнасць! Заўсёды будзьце асцярожнымі і пільнымі, беражыце сябе!

 

Оставить ответ