У кожнага чалавека з маленства застаецца ў памяці тая мясціна, дзе ён нарадзіўся, дзе пачаў пазнаваць свет. І трэба не толькі ведаць родны край, але і ганарыцца ім, каб сваю любоў з часам перадаць нашчадкам.
26 чэрвеня дзіцячы клуб “Познайка”, што працуе пры сельскай бібліятэцы аграгарадка Маркава, адправіўся ў паход у вёску Талуі Маркаўскага сельскага савета. Гэта невялікая вёсачка, але ў ёй знаходзіцца аграсядзіба “У Мароза”. Яе гаспадар, Уладзімір Анатольевіч Мароз, гасцінна сустрэў наведвальнікаў і правёў экскурсію па сваіх уладаннях. Столькі цікавых і раснастайных экспанатаў можна ўбачыць у адным месцы! Дзеці з задавальненнем разглядвалі вялікую калекцыю сячкарань з розных краін свету і іншыя прылады працы і жыццядзейнасці нашых продкаў.
А насупраць сядзібы знаходзіцца двайная крыніца. Па словах мясцовых жыхароў, з адной крыніцы цячэ “жывая” вада, а з другой – “мёртвая”. На пляцоўцы ўстаноўлены праваслаўны і каталіцкі крыжы. Ёсць і купель, пры жаданні ў яе можна акунацца, а таксама вялікі камень, які выконвае жаданні…
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.