Край мой родны Беларусь

размещено в: Новости | 0

13 сакавіка супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча завіталі да навучэнцаў Маладзечанскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа.

Яны прапанавалі ім прыняць удзел у інтэлектуальнай гульніКрай мой родны Беларусь. Дзве каманды спаборнічалі ў віктарынах, прысвечаных Году малай радзімы, паказвалі свае веды па культуры, геаграфіі, гісторыі, раслінным і жывёльным свеце Беларусі. Мерапрыемства прайшло вельмі цікава, удзельнікі нават забыліся, што даўно прагучаў званок. На працягу гульні хлопцы даведаліся, што калінок (назва зафіксавана ў Магілёўскай вобласці) – гэта балалайка, што даўжыня самага вялікага валуна на Беларусі – 11м. У выніку спаборніцтва перамагло сяброўства, абедзве каманды атрымалі па 480 балаў.

Бібліятэкары былі ўражаны глыбокімі ведамі навучэнцаў, якія адказвалі нават на самыя складаныя пытанні. Пераможцы атрымалі салодкія прызы.

Оставить ответ