Краязнаўчы каляндар знамянальных і памятных дат на 2022 год
- 210 гадоў з дня разгрому напалеонаўскіх войскаў пад Маладзечна (1812)
- 120 гадоў з дня нараджэння Меера Аксельрода (1902-1970, г. Маладзечна), вядомага жывапісца, графіка, мастака тэатра і кіно
- 120 гадоў з дня нараджэння Алімпіі Свіневіч-Замбжыцкай (1902-1974, Радашковічы Маладзечанскага раёна), асветніцы, фалькларыста, этнографа
- 115 гадоў з часу заснавання кніжнага выдавецтва “Наша Ніва” (Вільня, 1907-1913)
- 100 гадоў з часу заснавання (1922) Маладзечанскай польскай гуманітарна-адукацыйнай гімназіі імя Тамаша Зана
- 85 гадоў таму (1937) у Лебедзева была створана харавая капэла, першым кіраўніком якой быў Іван Сцяпанавіч Корсак
- 75 гадоў таму (1947) адкрыўся Маладзечанскі настаўніцкі інстытут
- 75 гадоў з часу заснавання (1947) Маладзечанскага станкабудаўнічага завода
- 75 гадоў з часу адкрыцця (1947) сельскай бібліятэкі ў в. Палачаны, гарадскіх бібліятэк-філіялаў №1 і №7
- 70 гадоў з часу адкрыцця (1952) сельскіх бібліятэк ў в.Вязынка і в.Заскавічы
- 65 гадоў з дня заснавання (1957) Маладзечанскай зверагадоўчай гаспадаркі, Галоўнага ўпраўлення зверагадоўлі, нарыхтовак, збыту “Белкааппушніна” (пас. Сасновы Бор)
- 65 гадоў з дня выхаду (1957) першага нумару літаратурна-мастацкага альманаха “Нарач” Маладзечанскага абласнога літаратурнага аб’яднання (выйшла 2 нумары)
- 65 гадоў з часу адкрыцця (1957) сельскай бібліятэкі ў в. Маркава
- 55 гадоў з часу заснавання (1967) сельскіх бібліятэк у в. Гранічы і в. Краснае
- 50 гадоў з дня заснавання (1972) Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка “Вязынка”
- 40 гадоў таму (1882) у Радашковічах на вуліцы Савецкай перад Домам культуры быў устаноўлены бюст народнага паэта Янкі Купалы
- 40 гадоў таму (1882) у Маладзечне гасцініца “Маладзечна” прыняла першых наведвальнікаў
- 40 гадоў таму (1982) у гарадскім парку Перамогі быў адкрыты мемарыяльны комплекс у гонар воінскіх часцей і злучэнняў, якія 5 ліпеня 1944 года вызвалілі Маладзечаншчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Студзень
20 – Браніслаў Тарашкевіч (1892-1988), беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, вучоны-мовазнаўца, публіцыст, акадэмік НАН Беларусі, жыццёвы шлях якога быў звязаны з Маладзечаншчынай – 130 гадоў з дня нараджэння
24 – Філіял “Яхімоўшчына” Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (1997) – 25 гадоў з часу заснавання (адкрыты для наведвальнікаў у 2001 годзе)
Люты
15 – Барыс Бароўскі (1947, в. Быкі, Маладзечанскага раёна), грамадскі дзеяч, пісьменнік, кандыдат хімічных навук – 75 гадоў з дня нараджэння,
Сакавік
1 – Ядвіга Раздзялоўская (1902-1992), вядомы мастак, графік, педагог – 120 гадоў з дня нараджэння
Красавік
20 – Людка Сільнова (Людміла Данілаўна, 1957, г.Маладзечна), беларуская паэтка, бібліятэкар Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь – 65 гадоў з дня нараджэння
Май
2 – Андрэй Капуцкі (літ.псеўданім Язэп Пралеска, 1897-1935, г.Маладзечна), дзеяч рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, пісьменнік і журналіст – 125 гадоў з дня нараджэння
6 – Мікалай Гастэла (1907-1941), удзельнік абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза, які загінуў каля Радашковічаў у 1941 годзе –115 гадоў з дня нараджэння
26 – Янка Галубовіч (1942-2014), аўтар шматлікіх кніг для дзяцей і падлеткаў – 80 гадоў з дня нараджэння
Чэрвень
19 – Пятро Бітэль (1912-1991), пісьменнік, перакладчык, апошнія гады жыцця правёў у Маладзечне – 110 гадоў з дня нараджэння
Ліпень
6 – Кастусь Харашэвіч (1927-2013, в. Літва, Маладзечанскага раёна), мастак, педагог, публіцыст, мемуарыст – 95 гадоў з дня нараджэння
7 – Янка Купала (сапр. Луцэвіч Іван Дамінікавіч, 1882-1942, в. Вязынка Маладзечанскага раёна), паэт драматург, публіцыст, грамадскі дзеяч, народны паэт Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння
10 – Мікола Капыловіч (1937-2000), пісьменнік, педагог, які ў 1983г. жыў у Маладзечна – 85 гадоў з дня нараджэння
Жнівень
7 – Адам Мальдзіс (1932), пісьменнік, навукоўца, доктар філалагічных навук, прафесар, грамадскі дзеяч, які ў другой палове 50-х гадоў мінулага стагоддзя жыў і працаваў у Радашковічах – 90 гадоў з дня нараджэння
8 – 110 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Чарнышэвіча (1912-1967), буйнейшага прадстаўніка беларускай мастацкай прозы ХХ стагоддзя; з 1954 па 1961 жыў і працаваў у Радашковічах
19 – Леанід Шчэрбач (1937), кіраўнік сельскіх гаспадарак на Маладзечаншчыне, партыйны і грамадскі дзеяч, аўтар шэрагу таленавітых кніг для дзяцей – 85 гадоў з дня нараджэння
Верасень
17 – Максім Танк (1912-1995), народны паэт Беларусі, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, ганаровы грамадзянін г. Мінска і г.п. Радашковічаў, творчы шлях якога пачынаўся на маладзечанскай зямлі – 110 гадоў з дня нараджэння
Снежань
3 – Мікола Аўчыннікаў (1952), член Саюза мастакоў Беларусі, педагог і грамадскі дзеяч – 70 гадоў з дня нараджэння
Складальнік М.М.Казлоўскі