Конкурс малюнкаў “Что нам стоит дом построить… А его нарисовать?”

размещено в: Новости | 0

17.08 у сельскай бібліятэцы в.Турэц-Баяры прайшоў конкурс малюнкаў “Что нам стоит дом построить… А его нарисовать?”. Ён праводзіўся ў рамках бібліятэчнага праекта па прафарыентацыі і быў прымеркаваны да Дня будаўніка. Дзеці за доўгае лета засумавалі па сваіх школьных кампаніях, таму мерапрыемства было вясёлым – наведвальнікі былі хто з першага класа, а хто і з дзясятага! Хоць на першы погляд здаецца, што прафесія будаўніка звычайная, аднак яна самая важная і патрэбная на Зямлі – да такой высновы прыйшлі малыя мастакі падчас сваёй творчасці. А “ўзводзілі” яны на паперы звычайныя дамы і замкі, школы і бальніцы, цыркавы шацёр і нават хатку на курыных ножках для Бабы Ягі… Таксама школьнікі азнаёміліся з асноўнымі будаўнічымі спецыяльнасцямі: архітэктар, інжынер, мантажнік, муляр, маляр-тынкоўшчык, страхар, цясляр – як вядома, адзін чалавек пабудаваць нешта вялікае і сур’ёзнае не можа, а вось калі ўсе разам – нават самая вялікая работа спорыцца!

Оставить ответ