21 верасня ў рамках абласнога мерапрыемства, прысвечанага Дню народнага адзінства, Маладзечанскую цэнтральную раённую бібліятэку наведалі пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Старшыня МГА СПБ Крыванос Леанід Міхайлавіч, ва ўступным слове сказаў аб ролі літаратуры ў фарміраванні чалавека як асобы, аб грамадзянскай адказнасці пісьменніка, аб ролі беларускіх літаратараў у станаўленні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, павіншаваў слухачоў з Днём народнага адзінства, прачытаў свае вершы. Паэт Малахоўскі Рагнед Юр’евіч у сваім выступленні расказаў пра свайго знакамітага земляка, народнага паэта Беларусі Максіма Танка, пра ўплыў яго творчасці на станаўленне як грамадзяніна і пісьменніка, таксама чытаў свае вершы.
Паэткі Ірына Карнаухава, Тамара Бярэзіна, Лідзія Гардынец, пісьменнік Аляксандар Хазянін павіншавалі слухачоў з Днём народнага адзінства, прачыталі свае творы. Паэт, бард Уладзімір Цанунін выканаў аўтарскія песні.
Мерапрыемства праходзіла ў форме дыялогу і выклікала жывую цікавасць слухачоў.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.