“Книги разные нужны, книги разные важны”

размещено в: Новости | 0

Для нядаўніх выхаванцаў дзіцячага сада магчымасць самастойна хадзіць у бібліятэку – гэта значыць адчуваць сябе амаль дарослымі. І каб малыя хутчэй пачалі пракладваць сцяжынку да дома, дзе жывуць кнігі, філіял №36 “Сельская бібліятэка-клуб в.Турэц-Баяры” 19 лістапада запрасіла вучняў 1-га і 2-га класаў на экскурсію “Книги разные нужны, книги разные важны”.

Бібліятэкар падрабязна расказала школьнікам пра правілы карыстання бібліятэкай і паклікала іх разам з мамамі і тататамі стаць сапраўднымі чытачамі. А чытаць тут ёсць што! Гэта і тоненькія кніжкі-малышкі, і кніжкі-трансформеры, і кнігі казак на любы густ, і безліч цікавых апавяданняў розных аўтараў, і прыгожыя яркія энцыклапедыі… А яшчэ  часопісаў колькі! Дзеці былі ў захапленні і паабяцалі сёння ж прыйсці за кнігамі!

 

Оставить ответ