30 лістапада даведачная служба Маладзечанскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя М. Багдановіча правяла Дзень інфармацыі для ўдзельнікаў ваенна-патрыятычнага клуба Мінскага абласнога дэпартамента аховы МУС, ДУА “Гімназія № 10 г. Маладзечна” “ФИЛИН”.
Патрыятызм – гэта, найперш, любоў да Радзімы, да роднай Маладзечаншчыны. Не абдзелена яна ні прыродным хараством, ні помнікамі гістарычнай, культурнай і духоўнай спадчыны.
«Калі хочаш ведаць край – да нас ў госці завітай » – менавіта так гучала назва мерапрыемства.
Юныя патрыёты былі запрошаны на віртуальнае бібліяграфічна-краязнаўчае падарожжа “7 цудаў Маладзечаншчыны” па родным горадзе, якому сёлета споўнілася 635 год, а таксама па яго ваколіцах. Цікавыя і малавядомыя факты, легенды і паданні аб існуючых і, на жаль, страчаных у віры стагоддзяў падзеях і артэфактах вызвалі непаддзельнае захапленне ў слухачоў.
Духоўна-пазнавальная гутарка “Святыні Маладзечаншчыны” пазнаёміла з гісторыяй старажытнейшых храмаў краю: Груздаўскай царквой, царквой Пакрова Прасвятой Багародзіцы, Беніцкім касцёлам таксама не пакінула нікога абыякавым.
На заканчэнне ўдзельнікам была прапанавана паэтычна-інфармацыйная гульня “У горадзе маім – мой лёс”. Усім удзельнікам было прапанавана заданне: зачытаць урывак з верша маладзечанскага паэта і назваць месца, вуліцу, ці помнік апісаны ў гэтым вершы. Трэба адзначыць, што ўсе справіліся на выдатна, за што і атрымалі невялічкія памятныя прызы.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.