2 верасня супрацоўнік сельскай бібліятэкі-клуба в.Турэц-Баяры зрабіла квілт “Бяспечныя паводзіны – гэта…”, які школьнікі “шылі” з задавальненнем. З верасня дзеці зноў селі за парты, а значыць, трэба прыпамінаць ўсё, што ведаюць пра бяспеку і сваю, і тых, хто побач, і прытрымлівацца гэтых правіл. Бібліятэчны квілт у гэтым вельмі добры дапамагаты! Кожны з малых наведвальнікаў запісваў на рознакаляровых стыкерах хоць адно правіла бяспекі і прымацоўваў на вокладку. У выніку атрымалася сапраўдная коўдрачка, такая яркая, прыгожая!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.