Чарговы квэст ў рамках праекта “Ідзі і глядзі” праводзіўся з прадстаўнікамі Маладзечанскай арганізацыі Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. На гэты раз паміж сабой змагаліся навучэнцы дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. Гульня патрабавала канцэнтрацыі ўвагі, засяроджанасці і ўмення разважаць.
Каманда “Васількі“ была больш паспяховай, першай прайшла сем пунктаў квэста і правільна выканала шэсць заданняў. Яна перамагла каманду “Кветкі” з перавагай у чатыры бала.



Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.