Чарговыя патрыятычныя квэсты прайшлі ў парку “Перамога”, дзе знаходзiцца шмат тэматычных помнікаў, з дапамогай якіх можна пазнаёміцца з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, гісторыяй нашага горада і роднай Беларусі. У гэты раз па пунктах, пазначанымі на карце маршрута, праходзілі навучэнцы ДУА “Гімназія № 7 г. Маладзечна” і ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Маладзечна”.
Гульцы творча падышлі да выканання заданняў і паспяхова прайшлі квэст. Яны не проста выдатна правялі час на свежым паветры, але і мелі магчымасць выпрабаваць свае інтэлектуальныя здольнасці ў камандным спаборніцтве.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.