Супрацоўнікі залы мастацтва цэнтральнай бібліятэкі правялі чарговы квэст “Мінулых гадоў жывая памяць” ў рамках праекта “Ідзі і глядзі”. У гульне прынялі ўдзел навучэнцы Аляхновіцкай сярэдняй школы Маладзечанскага раёна. Спаборніцтва праходзіла паміж камандамі “Люстэрка” і “Дружба”. Лепшую арыентацыю па карце і ўважлівасць паказала каманда “Дружба”, якая апярэдзіла каманду “Люстэрка” па хуткасці і па колькасці правільных адказаў.
Дзеці з вялікім захапленнем знаходзілі правільныя адказы, як выявілася, прайсці па карце было не зусім проста. З дапамогай квэста навучэнцы пазнаёміліся з помнікамі парка “Перамога” і даведаліся шмат цікавага па гісторыі нашай краіны і горада.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.