“Мінулых гадоў жывая памяць” – пад такой назвай у рамках праекта «Ідзі і глядзі» супрацоўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча была праведзена квест-гульня, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне.
Гульня была арганізавана ў парку “Перамога” з удзелам каманд Маладзечанскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа імя І.В. Залуцкага. Паміж сабой спаборнічалі навучэнцы першага і другога курса. Кожнай камандзе быў выдадзены спіс заданняў і маршрутны ліст (карта), па якім яны павінны былі прайсці сем аб’ектаў
Падчас квэст-гульні ўдзельнікі замацавалі і папоўнілі веды аб Вялікай Айчыннай вайне, гісторыі Маладзечна і Беларусі.
З невялікім адрывам перамогу атрымала каманда першага курса. На працягу квэст-гульні ўдзельнікі праявілі згуртаванасць, арганізаванасць і эрудыцыю.
Спадзяемся, што гэтая камандная гульня дапамагла навучэнцам хутчэй уліцца ў калектыў, здабыць новыя знаёмствы, наладзіць сяброўскія сувязі.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.