5 сакавіка 2021 г. адзначаецца 125 гадоў з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.
Кандрат Кандратавіч Крапіва (Атраховіч) – знакаміты беларускі паэт, празаік, драматург, вучоны. Народны пісьменнік Беларусі (1956). Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1941, 1951) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1971). З 1940 – член-карэспандэнт, а з 1950 – акадэмік АН БСС. Доктар філалагічных навук.
Яго творчасць – цэлая эпоха ў гісторыі беларускай літаратуры і перш за ўсё ў нацыянальнай драматургіі. Сатырык-байкапісец, драматург, К. Крапіва узбагаціў беларускую літаратуру шматлікімі творамі, разнастайнымі па жанры і тэматыцы, у якіх адлюстраваў жыццё нашай краіны на розных этапах яе развіцця. Асаблівае значэнне сярод твораў сатырычнай паэзіі займаюць байкі, што заваявалі прызнанне чытача дзякуючы сваёй актуальнасці, сатырычнай вастрыні, высокай мастацкасці.
Да жанру байкi Кандрат Крапiва звярнуўся ў 1922г., калi пачаў пiсаць па-беларуску. Асаблiвы росквiт К.Крапівы-байкапiсца прыпадае на 1925-1929гг., калi была напiсана большая частка баек. У 1927 г. байкi выйшлi асобнай кнiжкай, якая так i называлася “Байкi”. Народны погляд пiсьменнiка на рэчаiснасць, шырокае выкарыстанне фальклору, прыказак i прымавак надавалi мове яго баек народны характар. Яго задача заключалася ў тым, каб пры дапамозе канкрэтных, простых i даступных народу вобразаў, раскрыць сутнасць той цi iншай жыццёвай з’явы.
У бібліятэках ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” падрыхтаваны выставы літаратуры, дзе можна азнаёміцца з літаратурай аб жыцці і творчасці байкапісца, узяць пачытаць яго творы: “Байкі ведае ўвесь свет” – у сельскай інтэграванай бібліятэцы аг Гарадок, “Ён заслужыў любоў народа” – у сельскай бібліятэцы-філіяле п.Чысць, , “Скрыжалі лёсу і творчасці” – у гарадской бібліятэцы-філіяле №2, “Вострае слова праўды” – у сельскай інтэграванай бібліятэцы аг. Выверы і іншых бібліятэках раёна.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.