Супрацоўнікі залы мастацтва цэнтральнай раённай бібліятэкі запрасілі чытачоў у музычны салон”Калі спявае Бернес”. Мерапрыемства было прысвечана 110-годдзю з дня нараджэння савецкага акцёра і спявака Марка Навумавіча Бернеса. Музыка Бернеса ўжо даўно стала класікай, таму яшчэ пры жыцці артыста называлі вялікім. Шмат у чым менавіта дзякуючы Бернесу склаўся залаты фонд савецкай песеннай класікі.
Біблітэкары расказалі пра творчасць Марка Бернеса, а падрыхтаваная прэзентацыя «Звёзды, которые не гаснут» распавяла пра цікавыя і малавядомыя факты з яго жыцця. Удзельнікі мерапрыемства змаглі атрымаць асалоду ад творчасці рускага шансанье, паглядзеўшы відэакліпы знакамітых песен: «Серёжка с Малой Бронной…», «Тёмная ночь», «Шаланды полные кефали», «Любимый город» і інш. У больш чым 30 карцінах здымаўся Марк Бернес, эпізоды з самых яркіх фільмаў – «Человек с ружьем», «Два бойца», «Ночной патруль» паказалі гасцям салона.
Вечар прайшоў цікава і пазнавальна, пра што сведчаць словы падзякі вядучым мерапрыемства.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.