Калі душа спявае

размещено в: Новости | 0

11 чэрвеня у рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Багдановіча адбылася сумесная творчая сустрэча мастацкіх дзеячаў Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза кампазітараў  пад назвай “Калі душа спявае”.

У прысутных была унікальная магчымасць паслухаць тых, хто спрычынены да песеннай творчасці. Даведацца як прыходзіць натхненне да паэтаў і кампазітараў.

Вядучымі імпрэзы былі першы намеснік Сасюза пісьменнікаў Беларусі  Алена Стэльмах і старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў. Саюз пісьменнікаў Беларусі прадстаўлялі і выконвалі свае творы: Людміла Кебіч, Кастусь Цыбульскі, Ірына Карнаухава, спяваў член Беларускага Саюза музычных дзеячаў Віктар Мяцельскі. Завітала на сустрэчу і кампазітар, паэт, выканаўца, член Беларускага Саюза музычных дзеячаў, член народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”, удзельнік народнага літаратурнага клуба “Выток” Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі  Тамара Кашчэва.

Ад Саюза кампазітараў Беларусі у мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Старшыні Саюза Аліна Іванаўна Безенсон і член праўлення Саюза кампазітараў Беларусі Віктар Міхайлавіч Кісцень. Яны звярнуліся з прывітальным словам да прысутных, станоўча выказалісь аб сустрэчы за адным сталом пісьменнікаў і кампазітараў, прадставілі сваю творчасць.

Оставить ответ