“Калі гучалі паланэзы…”

размещено в: Новости | 0

23 верасня супрацоўнікі залы мастацтва ў рамках клуба “Гасцёўня сямі муз” правялі музычную вечарыну “Калі гучалі паланэзы…”, прысвечаную 255-годдзю з дня нараджэння Мiхала Клеафаса Агiнскага.

Міхал Клеафас Агінскі вядомы большасці беларусаў, як аўтар геніяльнага паланэзу “Развітанне з Радзімай”. Між тым Агінскі ў свой час быў больш вядомы як палітычны дзеяч, дыпламат, былы паўстанец.

На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы ўстановы адукацыі “Маладзечанскі дзяржаўны медыцынскі каледж імя І. В. Залуцкага”. Яны пазнаёміліся з біяграфіяй Міхала Клеафаса Агінскага, яго музычнай творчасцю і з гісторыяй яго сядзібы ў Залессі. Вечарына суправаджалася электроннай прэзентацыяй і музычнымі творамі Міхала Клеафаса. Завяршылася мерапрыемства праглядам фільма “Патриот своей отчизны. Михаил Клеофас Огинский.

Оставить ответ