“Каля агню каляднай свечкі” калядныя вячоркі

размещено в: Новости | 0

У чарадзе навагодніх мерапрыемстваў асаблівае значэнне маюць Каляды. Цудоўнае свята, якое нясе веру ў лепшае, любоў да людзей і жыцця, да яе вечнага абнаўлення. Ужо больш за 2000 гадоў хрысціянамі ўсяго свету святкуецца 7 студзеня нараджэнне Ісуса Хрыста. Пачынаюцца Каляды-калядныя святы, і працягваюцца да Вадохрышча-19 студзеня. У гэты час спраўляюцца калядныя абрады, варажба, забавы, па дварах і вуліцах ходзяць калядоўшчыкі.

18 студзеня работнікі аддзела абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі запрасілі членаў клуба”Кніжны гурман” на калядныя вячоркі ” Каля агню каляднай свечкі “. Бібліятэкары пазнаёмілі гасцей з гісторыяй свята, распавялі аб старадаўніх звычаях святкавання каляднага тыдня. Удзельнікі клуба прынялі актыўны ўдзел у гульнявой праграме «Свята Раства: традыцыі і звычаі».

Сюрпрызам, якога ўсе чакалі з нецярпеннем, стала з’яўленне этнаграфічнага клуба “Кола”. На праграму завіталі і калядоўшчыкі з каляднымі зоркай, казой і мядзведзем, з песнямі і танцамі. Прысутныя з задавальненнем прынялі ўдзел у калядках, забаўляльных конкурсах і нават папрактыкаваліся ў даўніх народных гаданнях. Кожны ўдзельнік атрымаў масу станоўчых эмоцый.

 

Оставить ответ