14 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы-філіяле №1 былі падведзены вынікі конкурсу малюнкаў да твораў Янкі Галубовіча “Каляндар прыроды Янкі Галубовіча”.
Праходзіў конкурс з 10 мая па 10 чэрвеня сярод дзіцячага чытача ў мэтах ушанавання памяці і папулярызацыі творчасці пісьменніка, ураджэнца Маладзечаншчыны – Янкі Галубовіча.
Дзеці з вялікай цікавасцю чытаюць кнігі Янкі Галубовіча і з задавальненнем намалявалі малюнкі, якія адлюстроўваюць тэматыку яго твораў. Было разгледжана 25 работ. Юныя чытачы вельмі пастараліся, няпросто было зрабіць выбар, працы атрымаліся выразнымі, акуратна выкананымі і добра аформленымі.
Па выніках конкурсу пераможцам былі ўручаны дыпломы і памятныя падарункі.



Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.