“Калядкі да нас на святкі”

размещено в: Новости | 0

На святочную праграму Калядкі да нас на святкі” былі запрошаны сябры клуба “Кніжны гурман”. Мерапрыемства пачалося з каляднага гімна. Прыхаджанін Успенскага сабора Міхаіл Макаровіч Ліхтаровіч пазнаёміў прысутных з гісторыяй з’яўлення вялікага царкоўнага свята Ражаства Хрыстова, з традыцыямі яго святкавання. На мерапрыемстве прагучаў паэтычны твор Ф.М.Дастаеўскага “Божы дар”, прысвечаны гэтаму цудоўнаму святу. На праграму завіталі і калядоўшчыкі з каляднымі зоркай і казой, песнямі и танцамі. Удзельнікі зтнаграфічнага клуба “Кола” вучылі жадаючых беларускім танцам. На свяце не абышлося без жартаў, баек і ўспамінаў пра ранейшае святкаванне Каляд.

Оставить ответ