«Как на свете без любви прожить …»

«Как на свете без любви прожить …»

размещено в: Новости | 0

13 лютага ў маладзечанскім дзяржаўным каледжы адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя «Как на свете без любви прожить…», прысвечаная Дню Святога Валянціна.

Прысутнічалі навучэнцы каледжа, настаўнікі, майстры вытворчага навучання. Мерапрыемства праводзіла бібліятэкар гарадской бібліятэкі – філіяла №1 Якубоўская Л.П. Спачатку прысутныя праслухалі інфармацыю аб гісторыі ўтварэння свята, як ствараліся першыя валянцінкі, як святкавалі ў даўнія гады, як святкуюць закаханыя ў наш час. Бібліятэкар паведаміла, што на Русі ёсць таксама святыя, якім прысвячаецца Дзень закаханых: святыя Пётр і Феўронія. Дзень закаханых адзначаецца 8 лютага.

Навучэнцы чыталі вершы вядомых паэтаў і вершы, якія склалі асабіста, прысвяцілі іх сваім каханым. Вершы чыталі і майстры вытворчага навучання. У аўдыторыі гучала музыка, прысутныя знаёміліся з літаратурай па тэме.

Кожны навучэнец напісаў на самаробнай валянцінцы свае пажаданні свайму класнаму кіраўніку і майстру вытворчага навучання. Валянцінкі атрымалі сваіх адрасатаў у канцы мерапрыемства.

Оставить ответ